МЗС КНР адказаў на выказванні дзяржсакратара ЗША Р.Тылерсана з нагоды КНДР
  2017-12-19 08:50:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў КНР Хуа Чуньін, каментуючы апошнія выказванні дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана з нагоды КНДР, паведаміла, што кітайскі бок заклікае міжнародную супольнасць, асабліва ўсе бакі, якія маюць дачыненне да ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава, добрасумленна разгледзець прапанаваны кітайскім бокам "двухкалейны" падыход і ініцыятыву "узаемнага спынення". Яна выказала спадзяванне, што ўсе бакі зробяць значныя, істотныя крокі ў гэтым накірунку.

Хуа Чуньін заявіла, што ўрэгуляванне ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава за кошт дыялогу, кансультацый і ў мірнай форме з'яўляецца паслядоўнай пазіцыяй кітайскага ўрада. Кітайскі бок выступае за неабходнасць захавання патрабаванняў і духу рэзалюцый СБ ААН па КНДР, сумесныя намаганні для як мага хутчэйшага аптымальнага ўрэгулявання ядзернай праблемы паўвострава. Кітайскі бок вітае ўсе намаганні, якія ідуць на карысць змякчэнню напружанасці, прасоўванню ўрэгулявання праблемы за кошт дыялогу.

"Кітай мае намер працягваць адыгрываць канструктыўную ролю для садзейнічання аптымальнаму ўрэгуляванню адпаведных праблем паўвострава ў мірнай форме", - сказала Хуа Чуньін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040