МЗС КНР: Кітай высока шануе перадачу Іспаніяй кантынентальнай частцы Кітая тайванцаў, якія падазраюцца ў махлярстве
  2017-12-19 09:17:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай прэс-канфэрэнцыі заявіла, што Кітай высока шануе рашэнне Іспаніі аб перадачы кантынентальнаму Кітаю тайванцаў, якія падазраюцца ў здзяйсненні тэлекамунікацыйных махлярстваў.

Вядома, што 16 снежня суд Іспаніі вынес рашэнне аб перадачы Кітаю 121 кітайца з кантынентальнай часткі Кітая і тайваньскага суайчынніка. Яны былі затрыманыя ў Іспаніі ў канцы мінулага года. Суд заявіў, што Іспанія паважае прынцып аднаго Кітая.

Хуа Чуньін у каментарыі заявіла, што Кітай вітае рашэнне Іспаніі, гэта з'яўляецца важным вынікам барацьбы Кітая і Іспаніі са злачыннасцю на аснове супрацоўніцтва ў рамках дамовы аб экстрадыцыі. Кітай высока шануе захаванне Іспаніяй прынцыпу аднаго Кітая і яе рашэнне аб перадачы кантынентальнай частцы Кітая злачынцаў з Тайваня.

"Паліцыя Кітая і Іспаніі захоўваюць цеснае супрацоўніцтва па сумеснай барацьбе з тэлекамунікацыйным і кібермахлярствам, звязаным з Кітаем. Мы маем намер сумесна з Іспаніяй рэальнымі дзеяннямі абараняць законныя інтарэсы народаў дзвюх краін", - дадала яна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040