Авіяцыя ВПС НВАК упершыню ажыццявіла пералёт праз Цусімскі праліў
  2017-12-19 10:47:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Самалёты ВПС НВАК упершыню ажыццявілі пералёт праз Цусімскі праліў і правялі вучэнні ў міжнароднай паветранай прасторы над Японскім морам. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік ВПС.

Мэтай дадзеных вучэнняў з удзелам бамбавікоў, знішчальнікаў, разведвальных самалётаў і іншай авіяцыі з'яўлялася праверка баявога патэнцыялу ВПС у адкрытым моры, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ВПС НВАК Шэнь Цзінькэ.

Афіцыйны прадстаўнік падкрэсліў, што акваторыя Цусімскага праліва не з'яўляецца тэрытарыяльнымі водамі, таму ўсе краіны карыстаюцца ў ім свабодай навігацыі і пералётаў ў адпаведнасці з Канвенцыяй ААН па марскім праве.

Ён ахарактарызаваў гэтыя вучэнні, як "законныя і абгрунтаваныя".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040