За 140 млн долараў была прададзена калекцыя карцін кітайскага мастака Ці Байшы
  2017-12-19 16:48:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Калекцыя з 12 карцін пейзажнага жывапісу вядомага кітайскага мастака Ці Байшы / 1864 - 1957 гг. / была прададзена за 931,5 юаняў (140 млн долараў ЗША) у нядзелю ўвечары на аўкцыёне Poly ў Пекіне.

Выстаўлены на таргі лот "Дванаццаць ландшафтных экранаў", стартавы кошт якога складаў 450 млн юаняў, выклікаў ажыятаж сярод калекцыянераў, якія зрабілі 60 ставак за 20 хвілін. Удар молата аўкцыяніста зафіксаваў здзелку ў 810 млн юаняў. З улікам 15 прац. камісійных, у выніку кошт лота дасягнула 931,5 юаняў, які стаў самым дарагім зборам твораў кітайскага жывапісу, які пайшоў з малатка на аўкцыёне.

Дадзены набор, які складаецца з 12 карцін, быў напісаны мастаком у 1925 годзе. Памер кожнай з іх 1,8 м. у даўжыню, і 47 см. у шырыню.

Усяго налічваецца два ацалелых наборы "Дванаццаць ландшафтных экранаў", напісаных Ці Байшы. Другі з іх, выкананы мастаком у 1932 годзе, захоўваецца ў музеі ў горадзе Чунцін (Паўднёва-Заходні Кітай).

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040