У Кітаі запушчана нацыянальная сістэма гандлю квотамі на выкіды вугляроду
  2017-12-20 08:57:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны камітэт па справах развіцця і рэформаў / ДКРР / КНР сёння абвясціў аб афіцыйным запуску нацыянальнай сістэмы гандлю квотамі на выкіды вугляроду, дадзены прарыў адбыўся ў галіне генерацыі электраэнергіі.

ДКРР сёння ў другой палове дня правёў прысвечаную працы па запуску нацыянальнай сістэмы гандлю квотамі на выкіды вугляроду селектарную відэа-канферэнцыю для падрыхтоўкі ўсямернай рэалізацыі "Плана па будаўніцтве нацыянальнага рынку гандлю квотамі на выкіды вугляроду / электраэнергетычная галіна /". Пасля селектарнай нарады ДКРР і народныя ўрады 9 правінцый і гарадоў, уключаючы Пекін, Цяньцзінь, Шанхай, Цзянсу, Фуцзянь, Хубэй, Гуандун, Чунцін і Шэньчжэнь, сумесна падпісалі пагадненне аб прынцыпах супрацоўніцтва ў працы па будаўніцтве, эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні нацыянальнай сістэмы рэгістрацыі квот на выкіды вугляроду і гандлю гэтымі квотамі.

На прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля гэтага, намеснік кіраўніка ДКРР Чжан Юн паведаміў, што запушчаная нацыянальная сістэма гандлю квотамі на выкіды вугляроду і будаўніцтва нацыянальнага рынку гэтых квотаў з'яўляюцца важнай сістэмай і інавацыйнай практыкай для кантролю і скарачэння выкідаў парніковых газаў за кошт рыначных механізмаў, а таксама для садзейнічання зялёнаму і нізкавугляроднаму развіццю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040