Пекін патрабуе ад ЗША адмовіцца ад спробаў скажэння дзяржаўнай стратэгіі Кітая
  2017-12-20 09:36:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША павінны адмовіцца ад спробаў скажэння дзяржаўнай стратэгіі Кітая, мыслення часоў халоднай вайны і ўжо больш неактуальных поглядаў, заявіла ў аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай прэс-канферэнцыі.

З такімі выказваннямі выступіла кітайскі дыпламат, каментуючы апублікаваную напярэдадні амерыканскім урадам Стратэгію нацыянальнай бяспекі.

Паводле яе слоў, Кітай няўхільна ідзе па шляху мірнага развіцця, цвёрда прытрымліваецца стратэгіі адкрытасці знешняму свету.

"Кітай быў, з'яўляецца і будзе змагаром за мір ва ўсім свеце, удзельнікам глабальнага развіцця і абаронцам міжнароднага парадку. Эканамічная і дыпламатычная дзейнасць Кітая ў розных кутках свету сустракаюць усеагульнае вітанне," - працягвала яна.

Кітай ні ў якім разе не гоніцца за развіццём за кошт прычынення шкоды інтарэсам іншых краін, ні ў якім разе не адмаўляецца ад сваіх законных інтарэсаў. Дзяржава цвёрда абараняе суверэнітэт і свае бяспеку і інтарэсы, падкрэсліла яна.

Кітайскі бок заўсёды лічыць, што Кітай і ЗША нясуць важную адказнасць за забеспячэнне міру і стабільнасці ва ўсім свеце, стымуляванне глабальнага развіцця і росквіту і маюць шырокія агульныя інтарэсы, пракаментавала Хуа Чуньін.

У сувязі з гэтым, кітайскі бок заклікае ЗША на аснове ўзаемнай павагі ключавых інтарэсаў і сур'ёзных заклапочанасцяў належным чынам канструктыўна адрэгуляваць рознагалоссі ў двухбаковых адносінах.

Забеспячэнне здаровага стабільнага развіцця кітайска-амерыканскіх адносін і ёсць правільны выбар, які адпавядае інтарэсам народаў не толькі дзвюх краін, але і народаў усяго свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040