У Кітаі апублікаваныя дзесяць новых слоў і выразаў у кітайскіх СМІ за 2017 год
  2017-12-20 16:26:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі нацыянальны цэнтр маніторынгу і вывучэння моўных рэсурсаў на днях апублікаваў спіс з дзесяці новых слоў і выразаў, ужытых кітайскімі СМІ ў 2017 годзе.

У спіс увайшлі наступныя словы і словазлучэнні: "новы раён Сюн'ань", "жыллё, права ўласнасці на якую падзяляюць сумесна пакупнік і ўрад", "дадатковы знешні акумулятар сумеснага карыстання", "Рашагейт", "раўнапраўе пры арэндзе і куплі жылля", " утрыманне "/ спосаб барацьбы з карупцыяй /, "шэры насарог", "БРІКС плюс", "вірус-вымагальнік" і "нізкаякасны сталёвы пракат з металалому".

Спецыялісты лічаць, што новыя словы і выразы з'яўляюцца мікраскопам для павелічэння сацыяльных зменаў. Дзесяць новых слоў і выразаў, якія найбольш часта сустракаюцца ў кітайскіх СМІ ў 2017 годзе, адлюстроўваюць перамены, што адбыліся на працягу года ў Кітаі і ў свеце ў цэлым.

Паведамляецца, што моўныя матэрыялы для спісу былі сабраныя з васьмі вядучых газет, праграм 20 радыё- і тэлевізійных станцый і тэкстаў навінаў чатырох інтэрнэт-парталаў Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040