Дзярждэпартамэнт ЗША пацвердзіў гібель амерыканскіх грамадзян у ДТЗ у Мексіцы
  2017-12-21 16:36:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны дэпартамент ЗША ў сераду паведаміў, што некалькі амерыканскіх грамадзян загінулі ў аўторак у ДТЗ у Мексіцы.

"Мы можам пацвердзіць, што некалькі грамадзян ЗША загінулі ў аварыі з удзелам аўтобуса ў Мексіцы, многія атрымалі траўмы", - паведаміла ў сацсетках афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнта Хізэр Наўэрт.

Паводле яе слоў, урад ЗША ўжо звязаўся з мясцовымі ўладамі ў Мексіцы і будзе сачыць за развіццём сітуацыі.

Нагадаем, што адміністрацыя мексіканскага штата Кінтана-Роа ў аўторак паведаміла, што на тэрыторыі рэгіёну адбылося ДТЗ, у выніку загінулі 12 чалавек, больш за 10 атрымалі траўмы.

Як гаворыцца ў заяве ўладаў, у турыстычнага аўтобуса лопнула шына, вадзіцель страціў кіраванне над транспартным сродкам і з'ехаў з шашы. У салоне аўтобуса ў асноўным знаходзіліся замежныя турысты, якія прыбылі ў Мексіку на круізным лайнеры і планавалі адправіцца на экскурсію.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040