"Мірны каўчэг" завяршыў візіт у Усходні Тымор і вяртаецца ў Кітай
  2017-12-22 10:09:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Шпітальнае судна ВМФ НВАК "Мірны каўчэг" 21 снежня ў першай палове дня завяршыла васьмідзённы дружалюбны візіт з прадастаўленнем гуманатарнай дапамогі ў Дзілі, выйшла з порта і вяртаецца на Радзіму.

"Мірны каўчэг", упершыню наведаўшы Усходні Тымор, накіраваў чатыры медатрада: на востраў Атаура, у міністэрства абароны і дзяржаўныя бальніцы, камандай быў прадстаўлены комплекс паслуг і праведзена дыягностыка 7289 чалавек.

За час візіту камандзір місіі Гуань Боліна нанёс асобныя візіты прэзідэнту Усходняга Тымора Франсішку Гутэрышу, прэм'ер-міністру Мары Алькаціры, міністру абароны і бяспекі Жазэ Секейры, камандуючаму арміяй Усходняга Тымора генерал-маёру Лерэ Цімуру і мэру горада Дзілі. Ф. Гутэрыш, М. Алькаціры і спікер Нацыянальнай асамблеі Усходняга Тымора Анісета Гутэрыш і іншыя лідары Усходняга Тымора ў розны час падняліся на борт судна, агледзелі яго і праверылі сваё здароўе. Яны адзначылі, што візіт судна "Мірны каўчэг" перадаў глыбокае сяброўства дзвюх краін і прынёс народу Усходняга Тымора мір, шчасце і здароўе.

"Мірны каўчэг" 26 ліпеня гэтага года выйшаў з порта Чжоўшань у правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая, нанёс візіты з прадастаўленнем гуманітарнай і медыцынскай дапамогі ў Джыбуці, Сьера-Леонэ, Габон, Рэспубліку Конга, Анголу, Мазамбік, Танзанію і Усходні Тымор у рамках місіі "Гармонія-2017".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040