Малышы павета Чансін знаёмяцца з народнымі звычаямі на Дзень зімовага сонцастаяння
  2017-12-22 10:09:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні Дня зімовага сонцастаяння ў Цэнтральным дзіцячым садзе пасёлка Ліцзясян павета Чансін правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай) прайшлі перадсвяточныя мерапрыемствы, у рамках якіх малыя атрымалі магчымасць акунуцца ў непаўторную атмасферу традыцыйнай кітайскай культуры. Майстры народных рамёстваў, выхавальнікі і бацькі дапамаглі ім у выразанні папяровых сняжынак, у падрыхтоўцы рысавых клёцак і чырвонага рысавага віна. Дзень зімовага сонцастаяння ў 2017 годзе адзначаецца 22 снежня, у гэты дзень у жыхароў павета Чансін прынята есці суп з рысавымі клёцкамі і займацца вінаробствам. Фатаграфіі Сіньхуа / Сюй Юй

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040