Кітайскі буйнагабарытны самалёт-амфібія здзейсніў першы палёт
  2017-12-25 09:03:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Распрацаваны Кітаем першы буйнагабарытны самалёт-амфібія AG600 у нядзелю здзейсніў першы палёт ў паўднёва-кітайскай правінцыі Гуандун.

У 09:39 самалёт-амфібія AG600 пад кодавай назвай "Куньлунь" паспяхова падняўся ў паветра з аэрапорта грамадзянскай авіяцыі Цзіньвань у горадзе Чжухай. Палёт доўжыўся прыкладна гадзіну.

Самалёт-амфібія AG600 з даўжынёй корпуса 39,6 метра абсталяваны чатырма турбавінтавымі рухавікамі кітайскай распрацоўкі; размах крылаў складае 38,8 метра, паведаміла кампанія-распрацоўшчык – Кітайская карпарацыя авіяцыйнай прамысловасці.

Максімальная ўзлётная маса AG600 складае 53,5 тон. Ён можа развіваць хуткасць да 500 км/г і знаходзіцца ў паветры да 12 гадзін.

Лічыцца, што AG600 з'яўляецца найбуйнейшым у свеце самалётам-амфібіяй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040