ЦК КПК і Дзяржсавет КНР апублікавалі віншаванне ў сувязі з паспяховым правядзеннем першага палёту самалёта-амфібіі AG600
  2017-12-25 09:06:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЦК КПК і Дзяржсавет КНР у нядзелю апублікавалі віншаванне ў сувязі з паспяховым правядзеннем першага палёту распрацаванага Кітаем буйнагабарытнага самалёта-амфібіі AG600.

У віншавальнай тэлеграме ЦК КПК і Дзяржсавет КНР выказалі шчырую падзяку ўсім навукова-тэхнічным установам і работнікам, якія прымалі ўдзел у выкананні гэтай задачы.

Самалёт-амфібія AG600 з'яўляецца першым буйнафюзеляжным самалётам спецыяльнага прызначэння, распрацаваным Кітаем у адпаведнасці з правіламі прыдатнасці да палёту грамадзянскай авіяцыі Кітая. Яго першы паспяховы палёт азначае сабой важны прарыў краіны ў распрацоўцы самалёта спецыяльнага прызначэння. Ён стаў яшчэ адной вяхой у развіцці грамадзянскай авіяцыйнай прамысловасці Кітая пасля паспяховага палёту авіялайнера C919.

Палёт самалёта-амфібіі AG600 з'яўляецца найноўшым вынікам, дасягнутым у развіцці авіяцыйнай прамысловасці краіны. Ён мае вельмі важнае значэнне для рэалізацыі новай канцэпцыі развіцця, ажыццяўлення стратэгіі стымулявання развіцця за кошт інавацый і садзейнічання будаўніцтву прамысловай і навукова-тэхнічнай дзяржавы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040