МЗС: удзел Тайваня ў дзейнасці міжнародных арганізацый павінен ажыццяўляцца на аснове прынцыпу аднаго Кітая
  2017-12-26 09:21:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Удзел Тайваня ў мерапрыемствах міжнародных арганізацый павінен ажыццяўляцца на аснове прынцыпу аднаго Кітая; кітайскі бок рашуча пярэчыць супраць безадказных выказванняў іншых краін па тайваньскім пытанні, заявіла ў панядзелак прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

На прэс-канферэнцыі прадстаўніка знешнепалітычнага ведамства Кітая папрасілі пракаменціраваць інфармацыю пра тое, што міністр замежных спраў Швецыі, адказваючы на парламенцкі запыт, падтрымаў удзел Тайваня не ў якасці дзяржавы ў дзейнасці міжнародных арганізацый.

Хуа Чуньін падкрэсліла, што пазіцыя Кітая адносна ўдзелу Тайваня ў дзейнасці міжнародных арганізацый застаецца дакладнай і нязменнай: такая дзейнасць павінна ажыццяўляцца на аснове прынцыпу аднаго Кітая. Тайваньскае пытанне з'яўляецца ўнутранай справай Кітая, кітайскі бок рашуча пярэчыць супраць безадказных выказванняў іншых краін па гэтым пытанні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040