Старажытныя кітайскія пісьмёны "цзягувэнь" унесены ў Рэестр праграмы ЮНЕСКА "Памяць свету"
  2017-12-27 14:19:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старажытныя кітайскія пісьмёны "цзягувэнь" былі ўключаны ў Рэестр праграмы ЮНЕСКА "Памяць свету", абвясцілі ў аўторак улады Кітая.

"Цзягувэнь" – гэта іерагліфічныя надпісы на бычыных лапатках або чарапахавых панцырах, якія выкарыстоўваліся для варажбы падчас позняй дынастыі Шан (1600-1046 гг. да н.э). Яны нясуць самы ранні значны пласт старажытнакітайскага пісьменства і ўтрымліваюць важную гістарычную інфармацыю аб дынастыі Шан.

Намеснік міністра адукацыі КНР Ду Чжаньюань адзначыў, што ўключэнне "цзягувэнь" у рэестр ЮНЕСКА азначае, што каштоўнасць старажытнакітайскіх пісьмён на чарапашых панцырах і касцях была прызнана светам.

Да гэтага часу было выяўлена 160 тыс. экзэмпляраў костак з больш чым 4300 іерогліфамі на іх, з якіх толькі 1600 удалося расшыфраваць. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040