Больш за 600 майстроў выразалі з эбенавага дрэва 5-тысячагадовую гісторыю Кітая
  2017-12-28 14:57:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведаміў сайт «Хуаньцюван», у Кітаі завяршылася самая вялікая праца па разьбе на чорным дрэве, над якой працавалі больш за 600 майстроў на працягу 14 гадоў. Разьбяныя скульптуры падзелены на дзве групы: «Культуру, якая зарадзілася ў даліне Хуанхэ» і «Культуру, якая зарадзілася ў даліне ракі Янцзы». Дзве гэтыя кампазіцыі паказалі геаграфію, навуку, культуру, рэлігію, народныя звычаі, працу, ўборы і ўпрыгажэнні, мастацтва і іншыя аспекты развіцця кітайскай культуры за пяць тысяч гадоў.

Разьба была выкананая на абодвух баках драўлянай паверхні даўжынёй 1,8 км і вышынёй 2,7 м. На выкананне ўсёй працы было выдаткавана звыш мільярда юаняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040