Кітайскі аўтавытворца Geely купляе 8,2-працэнтную долю Volvo
  2017-12-28 16:09:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская аўтамабільная група Zhejiang Geely Holding Group у сераду абвясціла аб куплі 8,2-працэнтнай долі шведскага канцэрна AB Volvo ў інвестфонда Cevian Capital. Ужо заключана адпаведнае пагадненне, па якім Geely выкупіць 88,47 млн акцый класа "A" і 78,77 млн акцый класа "B". У выніку Geely стане найбуйнейшым акцыянерам Volvo і будзе валодаць 15,6% акцый кампаніі.

AB Volvo з'яўляецца вытворцам грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў і рухавікоў. Кампанія са штаб-кватэрай ў шведскім Гётэборгу і амаль 100-тысячным персаналам мае вытворчыя цэхі ў 18 краінах.

У 2010 годзе Geely купіла аўтамабільную кампанію Volvo Car Group, якая ўваходзіла раней у AB Volvo. Па выніках 2017 года продаж аўтамабіляў Volvo Car Group у Кітаі пераваліў за 100 тыс. адзінак. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040