Сі Цзіньпін заклікаў прыкласці больш намаганняў для прасоўвання дыпламатыі вялікай дзяржавы з кітайскай спецыфікай
  2017-12-29 09:07:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер сустрэўся з кітайскімі дыпламатамі, якія прадстаўляюць Кітай за мяжой, паклікаўшы іх прыкладаць больш намаганняў для прасоўвання дыпламатыі вялікай дзяржавы з кітайскай спецыфікай. Ад імя ЦК КПК Сі Цзіньпін аддаў належнае дыпламатам за іх шчырую працу і пахваліў іх за вялікія дасягненні ў дыпламатыі за мінулыя пяць гадоў.

Сі Цзіньпін сказаў, што дыпламаты павінны захоўваць абсалютную адданасць партыі, краіне і народу. Дыпламатычныя пасланнікі павінны рашуча абараняць нацыянальныя інтарэсы і нацыянальную годнасць, уносіць свой уклад на карысць дзяржавы і служыць народу верай і праўдай, сказаў Сі Цзіньпін. Ён запатрабаваў прасоўваць фарміраванне міжнародных адносін новага тыпу, ядром якіх з'яўляецца ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, а таксама садзейнічаць фармаванню супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што кітайскія дыпламаты працягнуць садзейнічаць умацаванню ўзаемаразумення паміж Кітаем і іншымі краінамі, заклікаў дыпламатаў нястомна павышаць узровень сваіх ведаў і прафесіяналізм. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040