Віншаванне старшыні КНР Сі Цзіньпіна з надыходзячым 2018 годам
  2017-12-31 19:51:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні Новага года старшыня КНР Сі Цзіньпін ў эфіры Міжнароднага радыё Кітая, Цэнтральнага народнага радыё, Цэнтральнага тэлебачання Кітая, Глабальнай тэлевізійнай сеткі Кітая і Інтэрнэту перадаў навагоднія віншаванні з надыходзячым 2018 годам. Прапануем вашай увазе поўны тэкст навагодняга віншавання.

Таварышы, сябры, шаноўнае спадарства!

Добры дзень! Час ляціць хутка, надыходзіць 2018 год. Карыстаючыся гэтым момантам, віншую з надыходзячым Новым годам прадстаўнікоў усіх народнасцяў нашай краіны, суайчыннікаў, якія пражываюць у CАР Сянган і CАР Аамэнь, на Тайвані і за мяжой. Віншую таксама ўсіх сяброў з розных краін і рэгіёнаў свету, жадаю выканання ўсіх вашых пажаданняў ва ўсіх галінах.

Працавітасць будзе ўзнагароджана нябёсамі. Усё ідзе ў нагу з часам. У 2017 годзе мы правялі 19-ы Усекітайскі з'езд Камуністычнай партыі Кітая, што азнаменавала новы паход да ўсебаковай пабудовы мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы. Паказчык ВУП вырас да 80 трлн. юняў, сярэднегадавы прырост новых працоўных месцаў у гарадах і пасёлках склаў больш за 13 млн. месцаў. Сістэма сацыяльнага страхавання па старасці ахоплівае больш за 900 млн. чалавек, а сістэма асноўнага медыцынскага страхавання ахоплівае 1 млрд. 350 млн. чалавек. Больш за 10 млн. сялян вызваліліся ад галечы. «Пад дахам велічэзным адным, каб мільёны пакояў былі ў ім, для беднякоў, пакрыўджаных лёсам». 3 млн. 400 тыс. бедных жыхароў перасяліліся ў рамках праграмы па збавенні малазабяспечаных людзей ад беднасці і атрымалі новыя ўтульныя дамы. Датэрмінова былі выкананы мэтавыя задачы, паводле якіх 6 млн. хатаў былі рэканструяваны. Паскараюцца тэмпы і эфектыўнасць усёй дзейнасці па павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва, паступова паляпшаецца экалагічнае становішча.

Пачуццё дастатку, пачуццё шчасця і пачуццё бяспекі сталі ўсё больш адчувальныя і рэальнымі. Мы здзейснілі новы вялікі крок наперад да дасягнення мэты ўсебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадства.

У гэтым годзе атрымана мноства радасных вестак аб тэхналагічных інавацыях і прарыўных праектах. Касмічны рэнтгенаўскі тэлескоп «Хуэйянь» вывучае касмічную прастору, пасажырскі авіялайнер С919 узляцеў у блакітныя нябёсы, паспяхова быў распрацаваны квантавы камп'ютар, у эксперыментальным парадку вырошчваецца рыс у марской вадзе, першы авіяносец цалкам уласнай вытворчасці спушчаны на ваду, глыбакаводны апарат - падводны планёр «Хайі» здзейсніў апусканне ў глыбіні мора, паспяхова рэалізавана здабыча гідратаў прыроднага газу ( «гаручага лёду»), афіцыйна быў уведзены ў эксплуатацыю аўтаматычны порт Яншань, усталяваны асноўны кампанент моста праз мора, які злучае Сянган, горад Чжухай і Аамэнь, высакахуткасныя цягнікі «Фусін» імчацца па тэрыторыі ўсёй нашай шырокай краіны. Я кажу «брава» усім вялікім творчым інавацыям кітайскага народа.

Мы правялі ваенны парад у Чжужыхэ з нагоды 90-годдзя з дня ўтварэння НВАК. У 20-ю гадавіну вяртання Сянгана ва ўлонне Радзімы я пабываў у Ганконгу і на свае вочы ўбачыў, як Сянган, абапіраючыся на магутную падтрымку Радзімы, падтрымлівае доўгатэрміновы росквіт і стабільнасць, яго будучыня будзе яшчэ больш выдатнай. Мы таксама правялі цырымонію з нагоды 80-годдзя усекітайскай антыяпонскай вайны і цырымонію жалобнай паніхіды, прысвечаную масавым забойствам у Нанкіне. Захоўваем у сэрцы гісторыю і молімся аб міры.

У нас у краіне мы арганізавалі і правялі цэлы шэраг шматбаковых дыпламатычных мерапрыемстваў, у прыватнасці першы форум міжнароднага супрацоўніцтва на высокім узроўні «Адзін пояс, адзін шлях», сустрэчу лідараў краін БРІКС, дыялог на высокім узроўні паміж КПК і партыямі іншых краін свету і г. д. У пачатку гэтага года я прыняў удзел у штогадовым сусветным эканамічным форуме ў Давосе і выступіў з прамовай у штаб-кватэры ААН у Жэневе. Затым прыняў удзел у саміце G20, неафіцыйнай сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС і іншых мерапрыемствах. Дзякуючы гэтаму я правёў паглыблены абмен думкамі з кампетэнтнымі бакамі. Усе яны ўхваляюць ініцыятыву аб сумесным стварэнні супольнасці адзінага лёсу на карысць народаў усіх краін свету.

У 2017 годзе мноства людзей даслалі мне лісты. Сярод іх: жыхары воласці Юймай павета Лунцзы Тыбецкага аўтаномнага раёна, члены Чырвонага ансамбля песень і танцаў у хашуне Сунід-Юці Унутранай Манголіі, прафесары Сіаньскага ўніверсітэта транспарту, якія пераехалі на захад краіны для выкладання, а таксама студэнты Нанькайскага ўніверсітэта. Іх расповеды моцна натхнілі мяне. Яны любяць сваю краіну і гатовыя прысвяціць сябе Радзіме - самааддана і без шкадаванняў. Іх гісторыі дазволілі мне адчуць, што менавіта простыя людзі - самыя вялікія. Разам з тым, разумееш, што шчасце з'яўляецца вынікам толькі нястомных намаганняў.

Таварышы, сябры, ганоўнае спадарства!

2018 год - першы год для ўсебаковага ўвасаблення ў жыццё духу 19-га з'езда КПК. 19-ы з'езд КПК прадставіў выдатную карціну развіцця нашай краіны на бліжэйшыя 30 гадоў. У Кітаі кажуць, што платформа ў 9 паверхаў пабудавана дзякуючы кожнаму асобнаму кошыку зямлі. Каб увасобіць выдатную карціну ў рэальнасць, неабходна не лунаць у аблоках, і, у той жа час, не ісці на повадзе ў хлусаў, не слухаць іх фальш.

У 2018 годзе мы сустрэнем 40-ю гадавіну з моманту ажыццяўлення палітыкі рэформаў і адкрытасці. Рэформы і адкрытасць знешняму свету - гэта неабходны шлях для развіцця і прагрэса сучаснага Кітая, ключавы шлях для ажыццяўлення Кітайскай мары. Мы будзем, выкарыстоўваючы шанец святкавання 40-й гадавіны ажыццяўлення палітыкі рэформаў і адкрытасці, яшчэ больш актыўна праводзіць рэформы, імкнуцца наперад, як кажуць, пракладваючы дарогі праз горы, будуючы масты цераз рэкі.

Мы ажыццявім палітыку ліквідацыі беднасці ў краіне да 2020 года, з тым, каб усе пазбавіліся ад галечы і жылі належным чынам, у адпаведнасці з агульнанацыянальнымі стандартамі. Гэта наша ўрачыстае абяцанне. Слова - золата.

Да 2020 года засталося толькі 3 гады. Увесь народ павінен дзейнічаць, прыкладаць намаганні для правядзення дакладнай палітыкі, каб дамагчыся новых перамог, каб праз 3 гады мы змаглі ў адпаведнасці з планамі атрымаць перамогу ў барацьбе з галечай. Упершыню за некалькі тысяч гадоў гісторыі кітайскай нацыі мы зможам цалкам ліквідаваць беднасць. Давайце разам выканаем гэту вялікую справу, якая мае першачарговае значэнне для кітайскай нацыі, а таксама для ўсяго чалавецтва.

У цяперашні час усе краіны свету выказваюць надзеі і турботы з нагоды міру і развіцця чалавецтва, чакаюць дакладную пазіцыю і меркаванне Кітая. Увесь свет - гэта адна вялікая сям'я. Кітай - як адказная дзяржава, павінен выказаць і сваё меркаванне. Кітай цвёрда адстойвае прэстыж і ролю ААН, актыўна выконвае свае міжнародныя абавязацельствы і задачы, выконвае свае абяцанні па рашэнні пытанняў глабальнага змянення клімату, актыўна прасоўвае будаўніцтва «Аднаго пояса, аднаго шляху», прыкладае нястомныя намаганні з тым, каб стаць будаўніком міру ва ўсім свеце , робіць уклад у глабальнае равіццё, а таксама з'яўляецца абаронцам міжнароднага светапарадку. Кітайскі народ гатовы разам з народамі іншых краін свету сумесна рухацца і будаваць больш квітнеючую, бяспечную і спакойную цудоўную будучыню чалавецтва.

Таварышы, сябры, шаноўнае спадарства!

Нашы вялікія поспехі ў развіцці былі дасягнуты народамі, і павінны служыць народам. Я добра ведаю, што народныя масы ў першую чаргу заклапочаныя адукацыяй, працаўладкаваннем, даходамі, сацыяльным забеспячэннем, медыцынай, жыллём, навакольным асяроддзем і г.д. Усе мы дамагліся многіх поспехаў у гэтых сферах, але застаецца нямала пытанняў і праблем, якія турбуюць народ. Наша праца заключаецца ў паляпшэнні яго жыцця ў тых сферах, дзе пакуль не ўдаецца дамагчыся поспехаў. Гэта патрабуе ад нас узмацніць разуменне значнасці місіі і адказнасці, неабходна весці працу на карысць народа, ператвараць планы ў рэальнасць. Парткомы розных узроўняў, ўрада і іх служачыя павінны нястомна клапаціцца пра справы народа як найбольш значныя, разглядаць працу на карысць народа як свае самыя важныя мэты і дасягненні. Яны абавязаны разумець спадзяванні народа, вырашаць пытанні, якія патрабуе вырашыць народ. Толькі так жыццё нашых людзей стане больш шчаслівым і паспяховым.

Дзякуй усім за ўвагу!

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040