У Кітаі пачаўся збор экалагічнага падатку
  2018-01-02 15:35:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі з сённяшняга дня распачаты збор экалагічнага падатку з мэтай паляпшэння абароны навакольнага асяроддзя і скарачэння выкідаў забруджвальных рэчываў. Гэта адбылося ў сувязі з уступленнем у сілу 1 студзеня бягучага года Закона аб падатку на абарону навакольнага асяроддзя.

Увядзенне гэтага падатку паклала канец збіранню платы за выкіды забруджвальных рэчываў, якая дзейнічала ў Кітаі на працягу апошніх амаль 40 гадоў.

Падатак з'яўляецца першым у Кітаі відавочна накіраваным на абарону навакольнага асяроддзя падаткам, які дапаможа стварэнню "зялёнай" фінансавай і падатковай сістэмы, а таксама акажа садзейнічанне кантролю забруджвання і ўтылізацыі забруджвальных рэчываў, паведаміў кіраўнік Кітайскай акадэміі экалагічнага планавання Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя КНР Ван Цзіньнань .

Са студзеня па лістапад 2017 года ў Кітаі вяліся расследаванні па 35,6 тыс. выпадкаў парушэння законаў і нарматываў аб ахове навакольнага асяроддзя. Гэта на больш за 102 % больш за паказчык папярэдняга перыяду. Згодна з ацэнкамі аналітыкаў, новы падатак дазволіць штогод збіраць да 50 млрд юаняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040