Старшыня КНР Сі Цзіньпін у навагоднім звароце паставіў на галоўнае месца дабрабыт народа
  2018-01-03 09:20:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю ў навагоднім звароце надаў першарадную важнасць павышэнню дабрабыту кітайскага народа, падкрэсліўшы свае прынцыпы кіравання "народ вышэй за ўсё".

Старажытныя кітайскія навукоўцы казалі, што народ мае фундаментальнае значэнне для краіны. "Дабрабыт народа з'яўляецца найбуйнейшым палітычным дасягненнем нашай партыі і ўрада. Нашы кадры павінны клапаціцца пра ўмовы жыцця народа і дапамагаць яму жыць лепш", - сказаў Сі Цзіньпін у сваім выступленні.

Дзеянні гавораць гучней за словы. За апошнія пяць гадоў пад кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна ў Кітаі, краіне з 1,4-мільярдным насельніцтвам, былі дасягнуты шматлікія вынікі ў галіне паляпшэння ўмоў жыцця.

У 2017 годзе ВУП Кітая вырас да 80 трлн юаней (12,3 трлн долараў ЗША), было створана 13 млн новых працоўных месцаў, 1,35 млрд грамадзян былі ахоплены базавым медыцынскім страхаваннем і больш за 10 млн сельскіх жыхароў пазбавіліся ад галечы, адзначыў кіраўнік дзяржавы , падводзячы вынікі, дасягнутыя ў 2017 годзе.

Кітай паставіў перад сабой амбіцыйную задачу вывесці ўсё насельніцтва краіны з беднасці да 2020 года. Засталося ўсяго тры гады.

Кітай ужо паказаў свету выдатны прыклад, пазбавіўшы ад беднасці больш за 700 млн чалавек за чатыры дзесяцігоддзі правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці.

Калі вызначаная да 2020 мэта будзе дасягнута, Кітай упершыню за сваю шматтысячагоднюю гісторыю цалкам развітаецца з галечай.

"Гэта вялікая справа, важная як для кітайскай нацыі, так і для ўсяго чалавецтва", - падкрэсліў Сі Цзіньпін, заклікаўшы прыняць сумесныя намаганні ў гэтым накірунку.

Тым не менш, у кітайскім грамадстве ўсё ж існуюць праблемы, якія падрываюць сродкі народа да існавання. Так, па словах Сі Цзіньпіна, насельніцтва больш за ўсё турбуюць такія праблемы, як адукацыя, занятасць, даходы, сацыяльнае забеспячэнне, ахова здароўя, догляд састарэлых, жыллё і ахова навакольнага асяроддзя.

У гэтым годзе ў Кітаі адзначаецца 40-годдзе з пачатку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці. Гэта выдатны шанс для краіны, каб прааналізаваць мінулае і пабудаваць планы на будучыню.

У сваім выступленні Сі Цзіньпін паабяцаў рашуча праводзіць рэформы ў 2018 годзе. "Рэформы і адкрытасць - гэта шлях, па якім мы павінны прайсці для дасягнення прагрэсу ў сучасным Кітаі і рэалізацыі кітайскай мары", - сказаў ён.

Дабрабыт кітайскага народа нельга аддзяліць ад дабрабыту ўсяго чалавецтва, адзначыў Сі Цзіньпін.

Кітай рашуча падтрымлівае аўтарытэт і статус ААН, актыўна выконвае свае міжнародныя абавязацельствы і абавязкі, цвёрда падтрымлівае выкананне абавязацельстваў па барацьбе са зменамі клімату, актыўна прасоўвае ініцыятыву "Пояс і шлях", нязменна выступае за мір ва ўсім свеце, спрыяе глабальнаму развіццю і абараняе міжнародны парадак , сказаў ён.

Сі Цзіньпін заклікаў стварыць больш квітнеючую і мірную будучыню для чалавецтва на аснове сумесных намаганняў кітайскага народа і народаў іншых краін свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040