У 2018 годзе ў Кітаі пройдзе саміт Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве
  2018-01-03 09:20:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адпаведнасці з гарачым жаданнем афрыканскіх партнёраў па Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве / ФКАС / і з улікам рэальнай неабходнасці развіцця кітайска-афрыканскіх адносін Кітай прыняў рашэнне у 2018 годзе правесці саміт ФКАС. Пра гэта заявіў у аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Як паведамляецца, старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума 1 студзеня абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі ў сувязі з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін. У сваёй тэлеграме Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай гатовы у 2018 годзе правесці ў сябе саміт ФКАС.

У рамках саміту кіраўнікі Кітая і афрыканскіх краін зноў збяруцца разам у Пекіне для праектавання схемы новай эпохі кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва, што будзе спрыяць паглыбленню ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства Кітая і Афрыкі, садзейнічаць развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і сумеснага развіцця Кітая і Афрыкі на больш высокім узроўні , а таксама стымуляваць супрацоўніцтва ў фармаце Поўдзень-Поўдзень і развіццё глабальных партнёрскіх адносін і, тым самым, надаваць пазітыўны імпульс для ажыццяўлення міру, стабільнасці і развіцця ўсяго свету, заявіў Гэн Шуан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040