Працягласць высакахуткасных чыгунак у Кітаі дасягне 38 тыс. км да 2025 года
  2018-01-03 15:42:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі працягласць высакахуткасных чыгунак дасягне 38 тыс. км да 2025 года, паведаміла кампанія "Кітайскія чыгункі" – аператар нацыянальнай сеткі чыгунак Кітая.

Да канца 2017 года існуючыя ў Кітаі хуткасныя чыгункі склалі 66,3 працэнта агульнага сусветнага паказчыка, адзначыў генеральны дырэктар "Кітайскіх чыгунак" Лу Дунфу. Сёлета кампанія плануе пабудаваць да 4000 км новых чыгунак. У прыватнасці, 3500 км будуць высакахуткаснымі.

Па выніках 2017 года ў Кітаі было зарэгістравана 3,04 млрд паездак на чыгуначным транспарце, што на 9,6 працэнта больш за паказчык 2016 года. На высакахуткасныя чыгункі прыпала больш за 56 працэнтаў агульнай колькасці паездак. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040