Кітай вітае паляпшэнне адносін КНДР і РК па меры аднаўлення "гарачай лініі" ў Пханмунджоме
  2018-01-04 09:19:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у сераду выказаў прывітанне і падтрымку намаганняў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі / КНДР / і Рэспублікі Карэя / РК / для паляпшэння ўзаемаадносін на фоне таго, як КНДР аднавіла "гарачую лінію" з РК у вёсцы перамір'я Пханмунджом.

Такую заяву зрабіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на штодзённай ведамаснай прэс-канферэнцыі ў Пекіне.

"Кітай вітае і падтрымлівае абодва бакі ў паляпшэнні ўзаемаадносін, змякчэнні напружанасці і прыняцці канкрэтных мер для дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава", - заявіў Гэн Шуан, дадаўшы, што ўсе залучаныя бакі павінны скарыстацца гэтай магчымасцю і працаваць дзеля той жа мэты.

Кітай гатовы адыгрываць пазітыўную і канструктыўную ролю ў прасоўванні мірнага вырашэння пытання Карэйскага паўвострава шляхам дыялогу і перамоваў, падкрэсліў Гэн Шуан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040