Лі Кэцян прыме ўдзел у другой сустрэчы кіраўнікоў краін механізму супрацоўніцтва ў басейне Ланьцанцзян-Меконг
  2018-01-04 15:25:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 10-11 студзеня прыме ўдзел у другой сустрэчы кіраўнікоў краін механізму супрацоўніцтва ў басейне Ланьцанцзян-Меконг, якая адбудзецца ў Пнампені, і здзейсніць афіцыйны візіт у Камбоджу. Пра гэта паведаміў у чацвер афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Падчас сустрэчы кіраўнікі Кітая, Камбоджы, Лаоса, М'янмы, Тайланда і В'етнама прааналізуюць дасягнутыя ў рамках гэтага супрацоўніцтва вынікі і абмяркуюць пытанні будучага развіцця ўзаемадзеяння ў рэгіёне.

Падчас візіту ў Камбоджу Лі Кэцян сустрэнецца з каралём Нарадомам Сіямоні і правядзе перамовы з Хун Сенам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040