КНДР пагадзілася на прапанову РК правесці перамовы на высокім узроўні 9 студзеня
  2018-01-05 15:40:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

КНДР пагадзілася на прапанову Рэспублікі Карэя / РК / правесці міжурадавы дыялог на высокім узроўні на наступным тыдні. Пра гэта паведаміла ў пятніцу Міністэрства аб'яднання РК.

Прэс-сакратар ведамства Пак Тхэ Хен на брыфінгу заявіў, што КНДР каля 10:16 па мясцовым часе накіравала РК паведамленне па "гарачай лініі". У ім гаварылася, што Пхеньян прымае прапанову Сеула аб правядзенні перамоў на высокім узроўні 9 студзеня ў Доме міру ў Пханмунджоме.

Апавяшчэнне было накіравана ад імя кіраўніка Камітэта па мірным аб'яднанні радзімы КНДР міністру аб'яднання РК.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040