Ля станцыі метро ў паўднёвым прыгарадзе Стакгольма прагрымеў выбух
  2018-01-08 17:00:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю ля станцыі метро ў паўднёвым прыгарадзе Стакгольма прагрымеў выбух, у выніку адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін атрымаў раненні.

Як перадало шведскае тэлебачанне, раніцай каля станцыі метро "Ворбю горд" шлюбная пара падняла з зямлі невядомы прадмет, пасля чаго прагрымеў выбух. Пацярпелыя муж і жонка былі дастаўлены ў бальніцу. Жанчына атрымала лёгкія раненні, аднак мужчына пацярпеў нашмат сур'ёзней і пасля памёр.

Шведскае тэлебачанне са спасылкай на словы прадстаўніка паліцыі паведаміла, што паводле даных расследавання, нехта выкарыстаў выбуховую прыладу.

Станцыя метро "Ворбю горд" была ачэпленая, што прывяло да закрыцця часткі ліній метрапалітэна Стакгольма. Мясцовая паліцыя працягвае расследаванне інцыдэнту.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040