Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам Францыі Э. Макронам
  2018-01-09 09:01:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у пекінскай дзяржрэзідэнцыі "Дзяайтай" сустрэўся з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, які прыбыў у Кітай з дзяржаўным візітам.

Лідары дзвюх краін правялі гутарку ў сяброўскай і шчырай атмасферы. Сі Цзіньпін адзначыў, што ў пачатку новага года прэзідэнт Макрон падчас свайго першага візіту ў Азію наведаў Кітай, і гэта азначае, што ён надае значную ўвагу адносінам з Кітаем.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай надае значную ўвагу збліжэнню кантактаў і супрацоўніцтва з Францыяй па важных міжнародных пытаннях, сумесным садзейнічанні глабальнай стабільнасці і росквіту.

Э. Макрон заявіў, што вельмі рады наведаць Кітай з дзяржаўным візітам. Ён адзначыў, што кітайская ініцыятыва "Пояс і шлях" вельмі важная, і Францыя мае намер прымаць у ёй актыўны ўдзел. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040