Кітай вывеў на арбіту трэці і чацвёрты спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі "Гаацзін-1"
  2018-01-09 14:18:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Трэці і чацвёрты спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі "Гаацзін-1" у аўторак былі паспяхова запушчаны з касмадрома Тайюань у правінцыі Шаньсі і выведзены на вызначаную арбіту.

Запуск спадарожнікаў адбыўся пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-2D" і стаў першым у 2018 годзе ў Кітаі. Для ракет-носьбітаў сямейства "Чанчжэн" гэты пуск стаў 261-ай па ліку місіяй.

Спадарожнікі здольны перадаваць здымкі з вырашэннем 0,5 метра. Іх запуск мае на мэце садзейнічаць камерцыйнай эксплуатацыі кітайскіх высокаадчувальных спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання зямной паверхні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040