Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Францыі Э.Макронам
  2018-01-10 09:48:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў правёў перамовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў выказалі адзінства меркаванняў аб неабходнасці следавання традыцыям дружбы і садзейнічання доўгатэрміноваму і ўстойліваму развіццю кітайска-французскіх усебаковых адносін стратэгічнага партнёрства.

Сі Цзіньпін адзначыў, што прэзідэнт Макрон з'яўляецца першым замежным лідарам, які наведаў Кітай у 2018 годзе. Двухбаковыя адносіны знаходзяцца зараз на новым старце, адзначыў ён. Кітай мае намер сумесна з французскім бокам умацоўваць кантакты, паглыбляць узаемадавер і супрацоўніцтва, а таксама надаваць новыя рухаючыя сілы развіццю ўсебаковых адносін стратэгічнага партнёрства.

Э.Макрон заявіў, што вельмі рады таму, што у 2018 годзе ў першую чаргу наведаў Кітай і стаў першым лідарам краіны Еўрасаюза, які наведаў Кітай пасля 19-га з'езда КПК. Гэта ў поўнай меры адлюстроўвае важнасць французска-кітайскіх адносін для абедзвюх краін. Французскі бок надае вялікае значэнне ўмацаванню двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху", і лічыць, што гэта ініцыятыва мае вельмі важнае стратэгічнае значэнне. Францыя мае намер актыўна садзейнічаць бесперапыннаму развіццю еўрапейска-кітайскіх адносін і супрацоўніцтва.

Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай рашуча падтрымлівае еўрапейскую інтэграцыю і мае намер садзейнічаць дасягненню яшчэ большага развіцця кітайска-еўрапейскіх усебаковых адносін стратэгічнага партнёрства. Кітай вітае актыўны ўдзел еўрапейскіх краін у будаўніцтве "Пояса і шляху". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040