Смог накрые буйныя рэгіёны Кітая
  2018-01-12 15:35:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З пятніцы смог накрые Пекін і суседнія правінцыі. Пра гэта паведаміў Кітайскі нацыянальны цэнтр маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, а таксама ў правінцыях Шаньдун, Шаньсі, Хэнань смог будзе асабліва моцным з 12 па 17 студзеня.

Сёння апублікаваны «аранжавы» ўзровень папярэджання аб забруджванні паветра ў Пекіне і Цяньцзіне на бліжэйшыя дні. Дзецям і пажылым людзям рэкамендуецца заставацца дома. Некаторыя будаўнічыя мерапрыемствы будуць прыпынены, а цяжкія транспартныя сродкі прыбраны з дарогі.

"Аранжавае" папярэджанне будзе дзейнічаць для Пекіна з суботы да панядзелка, паведаміла служба экстранага рэагавання на забруджванне паветра. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040