У прэзідэнта выдатнае здароўе – урач Белага дома
  2018-01-17 15:46:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Стан здароўя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з'яўляецца "цудоўным", ён добра прайшоў кагнітыўны скрынінг. Пра гэта паведаміў у аўторак урач Белага дома Роні Джэксан.

Выступаючы на брыфінгу пасля першага медагляду, які прайшоў у пятніцу ў ваенным шпіталі імя Уолтэра Рыда, урач Р. Джэксан заявіў, што прэзідэнт Дональт Трамп здаровы, высокая верагоднасць таго, што ён зможа выконваць свае абавязкі да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў без якіх-небудзь медыцынскіх праблем.

Амерыканская грамадскасць паставіла пад пытанне стан здароўя 71-гадовага Д. Трампа. Некалькі тыдняў таму прэзідэнт прыцягнуў увагу тым, што неразборліва прамаўляў словы падчас выступу, аднак прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс заявіла, што ў яго проста перасохла ў горле.

Летась Д. Трамп абнародаваў даныя аб тым, што ў яго няма медыцынскіх праблем, аднак некаторыя назіральнікі адзначылі, што ў справаздачы недастаткова дэталяў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040