Як паведамілі Філіпінскія СМІ, прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэрте заявіў, што ўсталяванне бронзавага помніка "жанчынам для суцяшэння" – гэта права пацярпелых жанчын і іх сваякоў на свабоду выказвання іх меркавання.
Р. Дутэрте у інтэрв'ю мясцовым СМІ паведаміў, што 9 студзеня правёў сустрэчу з міністрам па адміністрацыйных справах і камунікацыях Японіі Сэйка Нодай, якая "выказала шкадаванне" з нагоды ўсталявання помніка "жанчынам для суцяшэння". Р. Дутэрте падкрэсліў, што адкрыццё помніка адпавядае канстытуцыі і законам Філіпін, ён не мае права ўмешвацца.
Паводле меркаванняў некаторых філіпінскіх арганізацый, адкрыццё помніка "жанчынам для суцяшэння" можа пашкодзіць філіпіна-японскім адносінам. Яны выказалі спадзяванне, што помнік будзе ліквідаваны. Р. Дутэрте ў адказ на гэта заявіў, што пытанне аб помніку яшчэ не дайшло да дзяржаўнага ўзроўню, гэтым павінен распараджацца муніцыпалітэт Манілы.
Падчас Другой сусветнай вайны японскія войскі акупіравалі Філіпіны і прымусілі каля тысячы філіпінак стаць "жанчынамі для суцяшэння". На сённяшні момант яшчэ жывыя 70 тых жанчын. - Р -