У Кітаі адкрылася першая крама беларускіх прадуктаў харчавання
  2018-01-19 14:23:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У найбуйнейшым горадзе цэнтральнай часткі Кітая - Чунціне адкрылася першая ў КНР крама беларускіх прадуктаў харчавання. Сярод прадукцыі, якая ў ёй прадстаўлена, - беларускія малако, сыры, ялавічына, алей, мука, шакалад, алкаголь і іншае.

Пачынаючы з 2011 годзе Беларусь і Чунцін сталі бліжэй: краіны злучыла чыгуначная лінія «Чунцін - Сіньцзян - Еўропа», што прынесла новыя магчымасці для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У 2016 годзе кіраўніцтва Мінскай вобласці і горада Чунцін падпісалі пагадненні аб пабрацімскіх адносін паміж рэгіёнамі, уключаючы развіццё гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

На цырымоніі адкрыцця крамы «Валоша» з прывітальным словам выступілі намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Віктар Сірэнка і Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР Кірыл Руды. Дыпламат адзначыў, што ў цяперашні час у Кітаі адзначаецца ўстойлівы попыт на якасныя натуральныя прадукты харчавання. У гэтай сувязі беларускія малако, сыры, мясапрадукты заслужана карыстаюцца высокім попытам у кітайскіх пакупнікоў. Сяргей Петражыцкі – начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці 1-га малочнага завода г. Мінска ў інтэрв'ю нашаму радыё адзначыў, што вельмі ўсцешаны ўрачыстым адкрыццём і фактам такога перспектыўнага супрацоўніцтва.

" Мы – пабрацмы, у нас былі дамоўленасці з кампаніяй, якая будзе прадстаўляць нашу прадукцыю на кітайскім рынку, мы выехалі сюды для працы. Крама "Валоша" – гэта толькі пачатак. Мы спадзяёмся на буйныя аптовыя пастаўкі. Прыемна, што нашы кітайскія партнёры зацікаўлены, каб брэнд беларускіх прадуктаў быў раскручаны ў гэтай правінцыі, дзе пражывае каля 100 мільёнаў чалавек. Зараз мы дамовіліся на пастаўкі малака ў літровай упакоўцы, і маленькіх 250- грамовых пачак з трубачкай для маленькіх жыхароў Кітая. Потым лінейку нашай прадукцыі мы хацім пашырыць і дадаць сметанковае масла і творожныя сыркі. Зараз мы абмяркоўваем і фарміруем матрыцу для працы.

Вельмі прыемна, што ёсць дамоўленасці, ёсць цягнік, які ідзе да Чунціна. Нашу прадукцыю мы будзем адпраўляць кантэйнерам з Брэста, таму лагістыка будзе займаць мінімальную колькасць дзён. Да таго ж, кітайскі бок таксама працуе над гэтым пытаннем. Беларускія малочныя прадукты ўжо даўно канкурыруюць з іншымі краінамі на рынке Расіі, краін СНД. Паколькі кіраўніцтва нашых дзяржаў сябруе і супрацоўнчае вельмі актыўна, і кітайцы адкрываюць першую падобную краму, мне здаецца, якасць нашых прадуктаў будзе ацэнена, мы не саступаем ні Аўстраліі, ні Новай Зеландыі. Перспектыва нашага супрацоўніцтва з Кітаем вялікая. Паколькі наш завод – адзін з буйных у Мінскай вобласці, мы спадзяёмся на пашырэнне рынкаў збыту. Зараз – гэта трэнд – натуральныя прадукты харчавання, таму ў нас з Кітаем будучыня ёсць, і нядрэнная" – выказаў сваё меркаванне Сяргей Петражыцкі.

Брэнд «Валоша» заснаваны ў 2017 годзе. Яго заснавальнік - беларуска Вольга Зялкоўская, выпускніца Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта і магістратуры філасофскага факультэта Пекінскага ўніверсітэта, якая пражывае ў Кітаі ўжо больш за сем гадоў.

Плануецца развіццё сеткі крамаў беларускіх прадуктаў харчавання «Валоша» па ўсім Кітаі. Адкрыццё другой крамы запланавана ў адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань - Чэнду.

Вольга Гальпяровіч,

Беларуская служба МРК

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040