Спадарожнік "Мо-цзы" паспяхова ажыццявіў міжкантынентальнае квантавае размеркаванне ключоў
  2018-01-22 16:03:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На днях з дапамогай квантавага спадарожніка "Мо-цзы" удалося рэалізаваць міжкантынентальнае квантавае размеркаванне ключоў на адлегласць 7600 км паміж Кітаем і Аўстрыяй і, тым самым, дасягнуць перадачы абароненых дадзеных і ўсталяваць відэасувязь. Пра гэта паведамілі ў Кітайскім навукова-тэхнічным універсітэце / КНТУ /.

Гэта азначае здольнасць спадарожніка "Мо-цзы" да ажыццяўлення міжкантынентальнай квантавай засакрэчанай сувязі, што закладзе аснову для стварэння глабальнай сеткі квантавых камунікацый у будучыні. Адпаведны артыкул быў апублікаваны на днях у міжнародным навуковым часопісе Physical Review Letters - адным з самых прэстыжных часопісаў у галіне фізікі.

16 жніўня 2016 года Кітай запусціў спадарожнік для квантавых эксперыментаў у касмічным маштабе / QUESS /, названы "Мо-цзы" у гонар кітайскага філосафа і вучонага, які жыў у 5-м стагоддзі да н.э.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040