Лю Хэ выступіў на Сусветным эканамічным форуме-2018 у Давосе
  2018-01-25 08:54:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Палітбюро ЦК КПК, кіраўнік Канцылярыі Цэнтральнай кіруючай групы па фінансавых і эканамічных справах Лю Хэ сёння выступіў на Сусветным эканамічным форуме-2018 у Давосе.

Лю Хэ адзначыў, што экономіка Кітая ў цяперашні час перажывае пераход ад паскоранага росту да якаснага развіцця. Кітай будзе прытрымлівацца структурных рэформаў у сферы прапановы і рашуча дамагацца рэалізацыі трох важных сфер барацьбы: прадухілення і адыходу ад буйных рызык, мэтавай ліквідацыі галечы і папярэджання і ліквідацыі забруджвання навакольнага асяроддзя.

Лю Хэ падкрэсліў, што Кітай будзе працягваць усебаковае прасоўванне адкрытасці знешняму свету, значна палягчаць доступ на рынак, актыўна рэалізоўваць ініцыятыву "Пояса і шляху", падтрымліваць мультылатэралізму і сістэмы шматбаковага гандлю, стымуляваць фарміраванне міжнародных адносін новага тыпу і дамагацца стварэння супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040