Кітайскі самалёт-амфібія AG600 здзейсніў другі палёт
  2018-01-25 17:05:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Распрацаваны Кітаем першы буйнагабарытны самалёт-амфібія AG600 здзейсніў другі выпрабавальны палёт у паўднёвакітайскай правінцыі Гуандун.

Самалёт-амфібія AG600 пад кодавай назвай "Куньлунь" падчас 73-хвіліннага палёту, здзейсненага ў сераду раніцай, паспяхова выканаў усе тэставыя заданні, паведамілі ў кампаніі China Aviation Industry General Aircraft Co. Ltd. На наступным этапе распрацоўшчыкі працягнуць тэціраванне і аптымізацыю функцый самалёта падчас выпрабавальных палётаў.

Першы палёт AG600 здзейсніў 24 снежня 2017 года.

Самалёт-амфібія AG600 з даўжынёй корпуса 36,9 метра абсталяваны чатырма турбавінтавымі рухавікамі кітайскай распрацоўкі, размах яго крылаў складае 38,8 метра. Максімальная ўзлётная маса AG600 складае 53,5 тон. Ён можа развіваць хуткасць да 500 км/г і знаходзіцца ў паветры да 12 гадзін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040