ЗША знялі забарону на прыём уцекачоў з 11 "небяспечных краін"
  2018-01-31 15:31:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША ў панядзелак знялі забарону на прыём уцекачоў з 11 краін, якія адносяцца да групы высокай рызыкі, і адначасова зрабілі больш жорсткім правілы прыёму.

Дадзенае рашэнне было прынята пасля 90-дзённай праверкі Белым домам бежанцаў з КНДР, Егіпта, Ірана, Ірака, Лівіі, Малі, Самалі, Паўднёвага Судана, Судана, Сірыі і Емена.

Жадаючыя патрапіць у ЗША павінны прайсці ацэнку рызык. "Гэтыя дадатковыя меры бяспекі ўскладняць выкарыстанне небяспечнымі элементамі нашай праграмы дапамогі бежанцам і гарантуюць, што мы пойдзем па шляху, заснаваным на ацэнцы рызык, для абароны нашай радзімы", - заявіла ў панядзелак кіраўнік Міністэрства ўнутранай бяспекі Кірстэн Нільс.

Меры ўключаюць у сябе дадатковыя праверкі ў дачыненні да грамадзян вызначаных краін, а таксама перыядычны агляд і абнаўленне спісу "небяспечных краін".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040