Лі Кэцян і Т. Мэй правялі штогадовую сустрэчу прэм'ер-міністраў Кітая і Вялікабрытаніі
  2018-02-01 09:54:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў штогадовую сустрэчу ў Доме народных сходаў з прэм'ер-міністрам Тэрэзай Мэй, якая прыбыла ў Кітай з афіцыйным візітам. Лі Кэцян паказаў, што Кітай і Вялікабрытанія перажываюць ключавы перыяд у нацыянальным развіцці. Кітай і Вялікабрытанія – важныя эканомікі свету і пастаянныя члены СБ ААН, а таксама выступаюць як нязменныя прыхільнікі эканамічнай глабалізацыі і лібералізацыі гандлёва-інвестыцыйнай палітыкі. Кітай мае намер умацоўваць кантакты і супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй у рамках такіх шматбаковых платформ, як ААН і "Вялікая дваццатка" і ўзмацняць двухбаковыя сувязі і каардынацыю па міжнародных і рэгіянальных справах.

У сваю чаргу, Т. Мэй падкрэсліла, што Вялікабрытанія і Кітай у роўнай меры падтрымліваюць глабалізацыю і выступаюць супраць гандлёвага пратэкцыянізму. Вялікабрытанія мае намер прасоўваць з Кітаем супрацоўніцтва па "Поясу і шляху" і шукаць магчымасці супрацоўніцтва па такіх напрамках, як інавацыі, фінансы, ахова інтэлектуальнай уласнасці і распрацоўка штучнага інтэлекту.

Прэм'еры Кітая і Вялікабрытаніі таксама правялі паглыблены абмен меркаваннямі па пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага значэння. Таксама Лі Кэцян і Т. Мэй правялі сумесную сустрэчу з прадстаўнікамі СМІ. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040