Сі Цзіньпін: Кітаю і Вялікабрытаніі неабходна сумесна ствараць палепшаную версію "залатой эры" двухбаковых адносін
  2018-02-02 09:00:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітаю і Вялікабрытаніі неабходна сумеснымі намаганнямі ствараць палепшаную версію "залатой эры" двухбаковых адносін. Пра гэта заявіў у чацвер старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй у Пекіне. Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай падтрымлівае эканамічную глабалізацыю і гандлёвую лібералізацыю. Кітай і Вялікабрытанія могуць разгортваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху", пашыраючы маштабы сфер і выходзячы на больш высокі ўзровень.

Неабходна паглыбляць узаемадзеянне ў рамках ААН, "Вялікай дваццаткі", СГА, сумесна садзейнічаць нейтралізацыі рызык глабальнага маштабу. Кіраўнік Кітая таксама падкрэсліў важнасць актывізацыі абмену ў гуманітарнай сферы.

Тэрэза Мэй выказала спадзяванне на ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху" з мэтай садзейнічання глабальнаму і рэгіянальнаму эканамічнаму росту. Вялікабрытанія выступае за свабодны гандаль і гатова актывізаваць практычнае супрацоўніцтва з Кітаем у гандлі, інвестыцыях, навуцы і тэхніцы, экалогіі, гуманітарных сувязях і інтэрнэце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040