КНДР накіруе высокапастаўленую дэлегацыю на Алімпіяду ў Пхенчхане
  2018-02-05 15:20:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па паведамленні Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі, КНДР накіруе высокапастаўленую дэлегацыю на Алімпіяду ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане.

Па інфармацыі, што паступіла, старшыня прэзідыума Вярхоўнага народнага сходу Кім Ён Нам узначаліць дэлегацыю, якая прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця зімовай Алімпіяды.

Нагадаем, што 9 студзеня прадстаўнікі КНДР і Рэспублікі Карэя правялі перамовы ў Пханмунджоме і дасягнулі дамоўленасцей па шэрагу пытанняў. У прыватнасці, КНДР выказала намер накіраваць дэлегацыю на зімовую Алімпіяду.

23-я зімовая Алімпіяда пройдзе з 9 па 25 лютага. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040