Кітаянка атрымала вышэйшую адукацыю ў 81 год
  2018-02-05 15:24:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

81-гадовая кітаянка Сюэ Міньсю ў нядзелю атрымала дыплом аб заканчэнні Цяньцзіньскага ўніверсітэта. Дзеля гэтага доўгачаканага моманту яна старанна працавала некалькі гадоў.

"Я лічу, што сэнс жыцця ў тым, каб пастаянна ставіць перад сабой новыя задачы і самаўдасканальвацца, таму я хачу падзякаваць універсітэту за каштоўную магчымасць увасобіць у жыццё мару, ажыццявіць якую ў больш раннім узросце я не змагла", – сказала выпускніца на цырымоніі ўручэння дыпломаў.

Сюэ Міньсю паступіла ў Цяньцзіньскі ўніверсітэт на курс электроннай камерцыі па праграме дыстанцыйнай адукацыі ў сакавіку 2014 года, калі ёй было 77 гадоў. Фінальны экзамен ёй удалося здаць толькі з сёмай спробы. У выніку яе намаганні ўвянчаліся поспехам, яна атрымала дыплом.

81-гадовая жанчына валодае чатырма замежнымі мовамі: англійскай, французскай, рускай і латынню, яна таксама добра асвоіла такія праграмы, як Excel і Photoshop. Сюэ Міньсю захапляецца фатаграфіяй, катаннем на каньках і плаваннем. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040