Toyota адклікае з Кітая звыш 180 тыс. аўтамабіляў з-за дэфекту ў падушках бяспекі
  2018-02-05 16:12:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Японскі аўтавытворца Toyota / "Таёта" / адклікае з кітайскага рынку 181 797 аўтамабіляў з-за магчымага дэфекту ў працы падушак бяспекі. Пра гэта паведаміла Галоўнае Дзяржаўнае ўпраўленне КНР па кантролі якасці, інспекцыі і каранціну.

Працэсу, які пачнецца з 10 лютага, падлягаюць 73 084 пазадарожніка New Highlander, выпушчаныя з 5 траўня 2015 года па 4 лютага 2016 года, 98 218 аўтамабіляў Levin, выпушчаных з 4 траўня 2015 года па 4 лютага 2016 года, і 5804 аўтамабіля Levin з гібрыдным рухавіком, вырабленыя ў перыяд з 11 кастрычніка 2015 года па 4 лютага 2016 года.

Гэта таксама закране 4691 гібрыдны аўтамабіль Corolla, выраблены на заводзе Tianjin FAW Toyota Motor у перыяд з 21 лістапада 2015 года па 2 лютага 2016 года.

Існуе верагоднасць таго, што ўсталяваныя ў падушках бяспекі гэтых аўтамабіляў дэфектныя датчыкі паскарэння могуць прывесці да няспраўнасці падушак бяспекі, што ўяўляе патэнцыйную пагрозу для кіроўцы і пасажыраў.

Аўтавытворцы заявілі пра гатоўнасць замяніць дэфектныя дэталі бясплатна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040