У Кітаі прадстаўлены план дзеянняў па паляпшэнні жыццёвага асяроддзя ў сельскай мясцовасці
  2018-02-06 15:11:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтральныя ўлады КНР сёння прадставілі трохгадовы план дзеянняў па паляпшэнні жыццёвага асяроддзя ў сельскай мясцовасці.

Дасягненне мэты па пабудове сярэднезаможнага грамадства да 2020 года ўяўляе вялікую важнасць для Кітая. Гэта мае вялікае значэнне для дабрабыту сялян і сацыяльнай гармоніі на вёсцы, гаворыцца ў дакуменце.

"Нягледзячы на дасягнуты прагрэс, жыццёвае асяроддзе ў сельскай мясцовасці Кітая вельмі незбалансавана, многія тэрыторыі забруджаныя і неўпарадкаваныя. Гэта не адпавядае чаканням людзей на дадзены момант і паказвае на ключавыя недахопы сацыяльна-эканамічнага развіцця", - адзначаецца ў дакуменце.

З мэтай выпраўлення гэтай сітуацыі Кітай мае намер дасягнуць істотных паляпшэнняў жыццёвага асяроддзя ў сельскай мясцовасці да 2020 года. Вёскі павінны стаць чыстымі і дагледжанымі, інфармаванасць сельскага насельніцтва ў сферы гігіены і аховы здароўя павінна ўмацавацца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040