Шэсць чалавек прапалі без вестак у выніку крушэння верталёта тайваньскай арміі
  2018-02-06 15:13:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Верталёт тайваньскай арміі, які перавозіў хворага ў горад Тайдун, мінулай ноччу ўпаў у мора. У выніку інцыдэнту шэсць чалавек, якія знаходзіліся на борце верталёта, прапалі без вестак. Сярод іх – тры члены экіпажа, хворы і адзін з яго сваякоў, а таксама медсястра. Пра гэта паведамілі тайваньскія СМІ.

Як распавялі сваякі хворага, прыкладна праз тры хвіліны пасля таго, як верталёт падняўся ў паветра, яго нос пачаў нахіляцца ўніз. Неўзабаве пасля гэтага верталёт знік з поля зроку. У кампетэнтнай службе Тайваня паведамілі, што раніцай у аўторак пошукава-выратавальная аперацыя ўсё яшчэ працягвалася. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040