У выніку землятрусу на Тайване загінулі два чалавекі, больш за сто пацярпелі
  2018-02-07 09:43:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Ахвярамі землятрусу магнітудай 6,5, які адбыўся 6 лютага ноччу ў акваторыі тайваньскага павета Хуалянь, сталі два чалавекі, яшчэ 114 чалавек пацярпелі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік кампетэнтнага органа адміністрацыі Тайваня.

Як паведаміў Кітайскі цэнтр сейсмалагічных сетак, землятрус магнітудай 6,5 адбыўся ўчора ў 23:50 у акваторыі павета Хуалянь на Тайване. Эпіцэнтр знаходзіўся ў кропцы з каардынатамі 24,13 градуса паўночнай шыраты і 121,71 градуса ўсходняй даўгаты. Гіпацэнтр залягаў на глыбіні 11 км.

У Хуаляне разбураны многія пабудовы, у прыватнасці нахіліўся будынак гатэля "Туншуай". Пажарныя пацвердзілі, што пад заваламі знаходзяцца тры супрацоўнікі гатэля, з дваімі з іх няма сувязі. --0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040