МЗС КНР: забарона на ўвоз замежнага смецця з'яўляецца важнай мерай ў садзейнічанні развіццю экалагічнай цывілізацыі
  2018-02-07 09:43:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Увядзенне абмежавання і забароны на імпарт цвёрдых адходаў з'яўляецца важнай мерай ў садзейнічанні развіццю экалагічнай цывілізацыі Кітая. Кітай будзе рашуча прасоўваць рэформу сістэмы кантролю за імпартам цвёрдых адходаў і змагацца з кантрабандай замежнага смецця. Пра гэта заявіў у аўторак на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Як паведамляецца, выканаўчы дырэктар Праграмы ААН па навакольным асяроддзі / ЮНЕП / Эрык Солхейм днямі сказаў, што барацьба Кітая з імпартам пластмасавых адходаў з-за мяжы стала сігналам багатым краінам пра тое, што ім варта ўзмацніць перапрацоўку такіх адходаў і скараціць выкарыстанне пластыкавых саломінак і іншых прадметаў з пластыка, у якіх няма асаблівай неабходнасці.

Каментуючы гэтае паведамленне, Гэн Шуан адзначыў, што ўтылізацыя цвёрдых адходаў - агульная праблема ў галіне навакольнага асяроддзя, якая стаіць перад рознымі краінамі свету. Кітай заклікае міжнародную супольнасць актывізаваць абмены і супрацоўніцтва па пытаннях ўтылізацыі цвёрдых адходаў і барацьбы з незаконным гандлем імі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040