Сі Цзіньпін і У. Пуцін накіравалі віншавальныя пасланні з нагоды адкрыцця Гадоў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Кітая і Расіі
  2018-02-08 09:10:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у сераду накіравалі віншавальныя пасланні з нагоды адкрыцця Гадоў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Кітая і Расіі.

Кітай і Расія - дзве суседнія краіны, якія маюць агульныя межы і аб'яднаныя сяброўствам, што сыходзіць каранямі ў далёкае мінулае, адзначаецца ў пасланні кітайскага лідара. І "рэгіёны - гэта сур'ёзная сіла ў развіцці шматвектарнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", канстатаваў Сі Цзіньпін.

На дадзены момант і Кітай, і Расія перажываюць важны перыяд дзяржаўнага развіцця і нацыянальнага адраджэння, што абумоўлівае высокі ўзровень састыкаванасці праграм развіцця, вялікія магчымасці для наладжвання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, адзначаецца ў пасланні кіраўніка кітайскай дзяржавы.

Сі Цзіньпін выказаў упэўненасць, што ўрады і рэгіёны дзвюх краін з дапамогай цеснага ўзаемадзеяння арганізуюць Гады міжрэгіянальнага супрацоўніцтва такім чынам, каб яны сталі новым яркім момантам у кітайска-расійскіх адносінах, спрыяючы сумеснаму стварэнню выдатнай будучыні двухбаковых адносін.

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва з'яўляецца важнай часткай расійска-кітайскіх адносін, адзначыў у сваім пасланні Уладзімір Пуцін, дадаўшы, што гады міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, якія працягваюць традыцыйную практыку тэматычных гадоў, нацэлены на ўмацаванне сувязяў і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж суб'ектамі РФ і рэгіёнамі Кітая.

У рамках гадоў запланаваны сотні розных мерапрыемстваў, інвестыцыйных прэзентацый, гандлёва-прамысловых і сельскагаспадарчых выстаў і канферэнцый, творчых фестываляў, азнаямленчых паездак, гаворыцца ў пасланні расійскага прэзідэнта.

Актыўныя кантакты паміж прадстаўнікамі рэгіёнаў дзвюх краін чакаюцца таксама падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, Усходняга эканамічнага форуму, Расійска-кітайскага ЭКСПА, дадаў У. Пуцін.

Ён выказаў упэўненасць, што праграма Гадоў дазволіць рэалізаваць шмат цікавых, перспектыўных ініцыятыў у розных галінах, дапаможа цалкам раскрыць багаты патэнцыял міжрэгіянальнай кааперацыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040