ЗША застаюцца прыхільнікамі палітыцы аднаго Кітая - Рэкс Тылерсан
  2018-02-09 16:32:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вашынгтон застаецца прыхільным палітыцы аднаго Кітаю. Пра гэта заявіў у чацвер дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан падчас сустрэчы з членам Дзяржсавета КНР Ян Цзячы. Бакі абмяркоўвалі двухбаковыя адносіны і пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Ян Цзячы, у сваю чаргу, выказаў пазіцыю КНР па такіх праблемах, як тайваньскае пытанне, заклікаўшы амерыканскі бок сур'ёзна ставіцца да пазіцыі Кітая.

Паводле яго слоў, здаровае развіццё двухбаковых адносін адпавядае карэнным інтарэсам народаў дзвюх краін і агульным чаканням міжнароднай супольнасці. Ян Цзячы выказаў спадзяванне, што ЗША змогуць пайсці насустрач Кітаю, садзейнічаць узаемнай павазе і ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву дзеля стабільнага і здаровага развіцця двухбаковых сувязяў у доўгатэрміновай перспектыве.

Ян Цзячы прыбыў у Вашынгтон з візітам па запрашэнні Р. Тылерсана.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040