У выніку аварыі аўтобуса ў Сянгане 18 чалавек загінулі, 62 пацярпелі
  2018-02-11 08:57:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На шашы Дапу / Tai Po / у Сянганскім раёне Новыя тэрыторыі / Сіньцзе / учора ўвечары перавярнуўся двухпавярховы аўтобус, у выніку чаго 18 чалавек загінулі, 62 пацярпелі, стан 10 з ліку параненых вельмі цяжкі.

Вадзіцель аўтобуса сёння ўвечары быў затрыманы па падазрэнні ў небяспечным ваджэнні.

Старшы паліцэйскі супэрінтэндант паўночнай часткі Новых тэрыторый Лі Чжывэй на прэс-канферэнцыі, якая адбылася на месцы здарэння, расказаў, што двухпавярховы аўтобус 872-га маршруту кампаніі Kowloon Motor Bus / KMB / каля 18:15 каля аўтобуснага прыпынку страціў кіраванне і перакуліўся на левы борт, меркаванай прычынай аварыі з'яўляецца перавышэнне хуткасці.

Гэтая аварыя з'яўляецца найбольш сур'ёзным ДТЗ у Сянгане з 2003 года. У 2003 годзе двухпавярховы аўтобус на эстакадзе ў Сянганскім раёне Туньмэнь / Tuen Mun / сутыкнуўся з кантэйнеравозам і зваліўся з эстакады, у выніку чаго 21 чалавек загінуў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040