Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан адказаў на пытанне СМІ пра візіт у ЗША члена Палітбюро ЦК КПК, члена Дзяржсавета КНР Ян Цзячы.
  2018-02-11 09:43:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ян Цзячы абмяняўся з Д.Трампам, высокапастаўленымі прадстаўнікамі і дзеячамі усіх колаў ЗША думкамі па кітайска-амерыканскіх адносінах, а таксама міжнародных і рэгіянальных пытаннях, якія маюць узаемную цікавасць.

Ян Цзячы адзначыў, што кітайска-амерыканскія адносіны, што бесперапынна развіваюцца, не толькі адпавядаюць карэнным інтарэсам народаў дзвюх краін, але і з'яўляюцца агульнай надзеяй міжнароднай супольнасці. Ян Цзячы выказаў спадзяванне на тое, што амерыканскі і кітайскі бакі будуць ісці насустрач адзін аднаму, праяўляць ўзаемапавагу, кіравацца ўзаемавыгаднасцю і ўзаемным спрыяннем, садзейнічаць доўгатэрміноваму, здароваму і стабільнаму развіццю адносін паміж Кітаем і ЗША.

Амерыканскі бок выказаў намер развіваць вельмі плённыя і канструктыўныя адносіны з кітайскім бокам, а таксама прыкладаць сумесныя з ім намаганні, каб умацоўваць і пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і, стоячы на пазіцыі ўзаемапавагі, аптымальным чынам уладжваць рознагалоссі, садзейнічаць яшчэ большым пазітыўным зрухам у адносінах дзвюх краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040